- прысак
- прысак, -ску
м.
Горячая зола.Восеньская радасць маленства - дым сцелецца над шэрым полем, а ў прыску, зразумела, пячэцца бульба. Брыль. Ухадзіўшыся, Вера лягла ў пасцель, узяла кніжку, а Драгун усё хадзіў па пакоі, варушыў прысак у печы, каб хутчэй перагарэў і каб можна было зачыніць комін. Дамашэвіч. Пясок на пляжы быў як прысак, аж падэшвы ног пёк. Сабаленка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.